Затрыманага галоўнага рэдактара „Рэгіянальнай газеты” перавялі ў Жодзіна



Галоўнага рэдактара „Рэгіянальнай газеты” Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчую турму ў Жодзіна 24 сакавіка. Пра гэта паведаміла яго дачка.

Супраць Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара пакуль невядома. Манцэвіча затрымалі 15 сакавіка. У той жа час адбывалася хваля ператрусаў у рэгіянальных медыя.

Падтрымаць Аляксандра лістамі, адправіць пасылку ці зрабіць грашовы перавод можна цяпер па адрасе:

222163, Следчая турма №8, Жодзіна, вул. Савецкая,  22А, Манцэвіч Аляксандр Барысавіч.