Затрыманні і суды над супрацоўнікамі гомельскага радыё
Праваабаронцам «Вясны» паведамілі, што ўчора, 5 траўня, на працоўным месцы затрымалі рэдактара гомельскага радыё і журналіста Сяргея Краснабарода і яшчэ трох супрацоўнікаў радыё — радыёвядучых Жанну Мініну і Анастасію Грыцэнку, гукарэжысёра Арцёма Васількова.

Учора ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля ўсіх чатырох затрыманых судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Іх справы разглядалі суддзі Сяргей Сакалоўскі, Віктар Казачок, Сяргей Кармановіч, Алеся Осіпава.
Праваабаронцам вядомы толькі вынік суда Сяргею Краснабароду — 15 сутак арышту за падпіску на «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. Ён знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ. Лёс іншых затрыманых пакуль невядомы.
Вясна