Затрыманні на Берасцейшчыне



Не менш за 15-ць чалавек толькі за апошнія тры дні затрымалі ў Драгічыне і Іванава ў Берасцейскай вобласці.

Пра гэта паведаміла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча.

„Падставай сталі меркаваныя адміністрацыйныя ці крымінальныя палітычна матываваныя справы”, – адзначыла яна:

Дакладнай колькасці яшчэ невядома. Выглядае, што проста прыходзілі да тых, хто ўжо быў у ІЧУ. У іх правяралі тэлефоны і штосьці знаходзілі.

Праваабаронца дадала, што чарговая хваля рэпрэсій – гэта спроба запужаць яшчэ больш грамадства ў сувязі з расейска-ўкраінскім канфліктам.

Беларускае Радыё Рацыя