Затрыманні на Мёрскім металапракатным заводзе
Праваабаронцам стала вядома, што сёння на Мёрскім металапракатным заводзе адбыўся „хапун” — затрымана як мінімум пяць чалавек.

Вядома, што затрыманні праводзяць сілавікі з Віцебска. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымліваюць тых, хто быў актыўным пасля выбараў. Іншых падрабязнасцей і прозвішчаў затрыманых пакуль няма
А ў Менску затрыманая кандыдат навук Аксана Шэлест. Затрыманне вядомага сацыёлага адбылося ўчора. Разам з ёй быў затрыманы Кірыл Мальцаў.
Затрыманне, папярэдне, праводзіў ГУБАЗіК. Дзе яны знаходзяцца і што ім інкрымінуецца — невядома. Шэлест ужо затрымлівалі разам з Уладзімірам Мацкевічам у жніўні 2021 году, але потым адпусцілі.