Затрыманні ў Кобрыні



Праваабаронцам стала вядома пра затрыманні АМАПам жыхароў Кобрыні. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымлівалі тых, хто раней удзельнічаў у пратэстах.

Сярод затрыманых — Яўген Папоў і Аляксандр (прозвішча ўдакладняецца). Дома ў Яўгена правялі ператрус, забралі ноўтбук, ягоны тэлефон і частку грошай, якія знайшлі. Дзе ён зараз, ніхто не ведае.