Затрыманняў ізноў столькі, што Акрэсціна перапоўненае
«Наша Ніва» атрымала дзясяткі сігналаў, што апошнія дні карныя органы праводзяць масавыя аблавы. «Тыя, хто праходзіць праз ГУБАЗіК, усе сінія», — сказалі некалькі сведкаў.

Паводле якога прынцыпу выбіраюць аб’екты затрыманняў гэтым разам — да канца незразумела. Адна з асноўных прыкмет — затрыманыя ўжо праходзілі праз суткі з 2020 года.
Сваякі вязняў інфармуюць «Нашу Ніву», што Акрэсціна перапоўненае. «Лавіна затрыманняў. Месцаў на Акрэсціна няма. Дэталі зразумець складана», — пацвердзіў гэту інфармацыю адзін з адвакатаў.
Людзей трымаюць у камерах, дзе вязняў у 2-6 разоў больш за колькасць нараў.
«Нашай Ніве» вядомыя назвы трох кампаній, супрацоўнікі якіх амаль у поўным складзе трапілі на Акрэсціна.
Беларускае Радыё Рацыя