Затрыманы адзін з найбагацейшых бізнесоўцаў Гомельшчыны



Бізнесоўца Пятра Старацітарава затрымалі за антываенныя допісы ў фэйсбуку, якія быццам бы «абражалі Лукашэнку».

Паводле ГУБАЗіК, яму пагражае крымінальная справа за «распальваньне варожасці» — да 5 гадоў турмы, піша «Наша Ніва».

Пятру Старацітараву 65 гадоў, ён жыве ў Мазыры. А ў 1992 годзе ён з сябрамі стварыў кампанію «Лотас» і дагэтуль зъяўляецца яе саўладальнікам. «Лотас» мае два замежныя філіялы — у Навазыбкаве і каля Масквы. У беларускай кампаніі працуе больш за 500 чалавек.