Затрыманы баец MMA Уладзіслаў Навіцкі
У Менску затрымалі байца MMA Уладзіслава Навіцкага, які выступаў за сумленныя выбары і супраць вайны ва Украіне.

«Пакаяльнае відэа» са спартоўцам з’явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. На відэа ён распавёў, што разам з іншымі спартоўцамі ўдзельнічаў у народных пратэстах жніўня 2020 года. «Цяпер, калі інфармацыйнае поле кішыць усялякай дрэнню, ён падтрымлівае і заахвочвае дзеянні сяброў, якія сталі наймітамі на баку нацыстаў, ГУБАЗ дапаможа падкарэктаваць жыццёвую пазіцыю, а дзяржава, верагодна, дасць другі шанец», — пішуць сілавікі.
Пры гэтым не ўдакладняецца, у якім статусе знаходзіцца спартовец.