Затрыманы беларускі сектавед Алег Нагорны
Алегу Нагорнаму пагражаюць крымінальнай справай за антываенныя публікацыі. Нагорнаму 41 год, ён з Жодзіна. Каля дзесяці гадоў ён узначальвае праект «Супрацьсекта».
-

Фота з сацсетак
Нагорны — адзін з самых вядомых праваслаўных сектаведаў у Беларусі. Раней ён рэгулярна выступаў на розных праваслаўных імпрэзах і форумах. З пачаткам вайны ва Украіне Нагорны заняў праўкраінскую пазіцыю і ў сваіх публікацыях крытыкаваў тых дзеячаў праваслаўнай царквы, якія падтрымалі вайну. За гэта ГУБАЗіК прапануе праверыць яго публікацыі на прадмет «распальвання нянавісці да рускіх» і завесці на мужчыну крымінальную справу.