Затрыманы былы выкладчык БДУІР Мікалай Банькоў



У Менску 18 студзеня затрымалі Мікалая Васільевіча Банькова, былога выкладчыка кафедры сувязі БДУІР, паведамляе „Вясна”.

Гэтая кафедра прызначана для падрыхтоўкі кадравых афіцэраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур і ведамстваў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці.

Прычыны затрымання пакуль невядомыя.