Затрыманы лідар гурта Krumkač Арцём Раманаў
На працоўным месцы затрыманы гомельскі музыка, заснавальнік і лідар гурта Krumkač Арцём Раманаў. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля.

Пра прычыны затрымання музыкі на гэты момант нічога не вядома. Судовае паседжанне па адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца 7 красавіка.