Затрыманы пастар евангельскай царквы Антоній Бокун, у пятніцу — суд
Затрыманы пастар менскай евангельскай царквы „Ян Прадвеснік” Антоній Бокун.

Пра гэта паведаміў яе вернік Дзяніс Садоўскі. Прычыны затрымання пакуль невядомыя. Як піша @new_life_by, пастар знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС. Сёння над ім пройдзе суд.
„Ян Прадвеснік” — адна з найбольш патрыятычных беларускіх пратэстанцкіх цэркваў. Яна працуе па-беларуску і ўсяляк падтрымлівае нацыянальную мову і культуру. Днямі ў Менску затрымлівалі пастара пратэстанцкай царквы „Новае жыццё” Вячаслава Ганчарэнку. Яго аштрафавалі на 3200 рублёў і адпусцілі.