Пластычны хірург Аляксей Дужы арыштаваны на 15 сутак (абноўлена)



Пластычны хірург Аляксей Дужы арыштаваны на 15 сутак

Пра гэта паведамляе @belhalat_by.

Мужчына быў затрыманы ўчора, 14 лютага, наўпрост на працоўным месцы і зараз знаходзіцца на Акрэсціна.

***

З’явілася інфармацыя пра затрыманне беларускамоўнага пластычнага хірурга Аляксея Дужага.

Па інфармацыі @belhalat_by, Аляксей быў затрыманы ўчора, 15 лютага, наўпрост на працоўным месцы і зараз знаходзіцца на Акрэсціна. Адваката да яго не пускаюць.

У 2020-ым годзе Дужага ўжо затрымлівалі сілавікі.

Акрамя таго, “Белыя халаты” падзяліліся сваімі звесткамі пра тое, якія сумы “выкупу” патрабуюць ад затрыманых медыкаў. Нагадаем: раней паведамлялася, што па ўсёй краіне ГУБАЗіК затрымлівае супрацоўнікаў устаноў аховы здароўя, а пасля патрабуе ад іх грошы ўзамен за права выйсці на волю. Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу: у абласных цэнтрах з медыкаў патрабуюць 500 даляраў, а тым, хто праходзіць па “справе траўматолагаў”, выстаўляюць больш сур’ёзныя ўмовы: меркаваную суму хабару, у якім падазраюць доктара, памнажаюць на 10, дадаюць 25 тысяч BYN за судовыя выдаткі і 600 базавых велічынь штрафу. Гэтую інфармацыю пакуль нельга цалкам пацвердзіць або абвергнуць.