Затрыманы саўладальнік цэнтра „100 балаў” Аляксей Іваноў



Затрыманы саўладальнік адукацыйнага цэнтра „100 балаў” Аляксей Іваноў. Раней з’явілася інфармацыя аб затрыманні кіраўніка цэнтра Яўгена Лівянта і ўсёй яго сям’і.

Відэаролік з удзелам Іванова з’явіўся ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. У ім затрыманага прымушаюць назваць свой даход, а таксама прызнацца ва ўдзеле ў дэманстрацыях у 2020 годзе.