Затрыманы супрацоўнік «Гродна Азот» Юрый Холад
Паводле афіцыйнай версіі, супрацоўніка «Гродна Азот» Юрыя Холада затрымалі за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Ён прызнаў віну і паабяцаў усё выдаліць, паведамляе t.me/nebovkletku
Вядома, што Юрыя затрымалі каля прадпрыемства, дзе ён працуе. Па словах сілавікоў, азотавец падвергнуты адміністрацыйнаму арышту.