Затрыманы сябар АГП Мікалай Сяргеенка
Затрыманы сябар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Сяргеенка. У яго правялі ператрус.

Пра гэта паведамляе правабарончы цэнтр „Вясна”.
Па выніках ператрусу забралі ўлёткі ўзору 2010 года пра Уладзіміра Някляева (тады Сяргеенка ўваходзіў у ягоны перадвыбарчы штаб).
Родныя паведамляюць, што Мікалая затрымалі нібыта за „удзел у забароненых суполках у сацсетках”.