Затрыманы вайсковы эксперт Ягор Лебядок
Паводле тэлеграм-канала @spiski_okrestina, учора быў затрыманы вядомы навуковец-фізік і вайсковы эксперт Ягор Лебядок.

З якой нагоды гэта адбылося, невядома. Іншых пацверджанняў гэтаму пакуль няма.
Ягор Лебядок — незалежны эксперт. Актыўна і востра каментаваў падзеі ў Беларусі і вайны ва Украіне.
Лебядок застаўся ў Беларусі. Жыве у Смалявічах. У студзені ён быў звольнены з прадпрыемства “Оптыка, опта-электроніка і лазерная тэхніка”, якое належыць Нацыянальнай акадэміі навук РБ, пасля заказнога пасквіля прапагандыста Мукавозчыка .
nashaniva.com