Затрыманы заснавальнік медцэнтра «Нардзін»



Як стала вядома @Nashaniva, заснавальнік медыцынскага цэнтра «Нардзін» доктар Дзмітрый Сайкоў затрыманы разам з жонкай.

У самім цэнтры скончыўся вобшук, яго праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў — вынята дакументацыя. Работа медыкаў не спынялася.

Доктар Сайкоў, які заснаваў медцэнтр, затрыманы на сваім лецішчы ў Браславе.

Нагадаем, што напярэдадні ў краіне прыпынілі дзейнасць ліцэнзій двух буйных медцэнтраў — «Ладэ» і «Клініка А1». У прыватнасці, «Ладэ» аб’явіў аб спыненні аказання паслуг з 16 траўня.

Фота: t.me/nashaniva