Затрыманых у Курапатах актывістаў адпускаюць, але будуць судзіць



Вызвалілі палітыка Зьмітра Дашкевіча, актывістаў Піліпа Шаўрова і Валера Рабцава. Гадзінай раней вызвалілі Валянціну Яроменак. Частка затрыманых знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Пра вызваленьне мужа паведаміла каля 22 гадзіны ў Фэйсбуку Наста Дашкевіч.

Пазьней пра вызваленьне мужа, сустаршыні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца напісала ў Фэйсбуку ягоная жонка Вольга Севярынец.

На затрыманых актывістаў склалі пратаколы паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу „дробнае хуліганства”. Пазней іх будуць судзіць.

Пакуль невядома дзе знаходзіцца затрыманы лідар „Маладога фронту” Дзяніс Урбановіч.

Array