Затрымлівалі выкладчыка БДМУ Уладзіміра Пікірэню



Пра сваё затрыманне псіхіятар сам паспеў напісаў у Facebook: «Міліцыянты затрымалі, не спадабалася рамка нумароў — не тых колераў, едзем у Першамайскі РАУС». Рамка была з беларускім арнанаментам.

Пазней Пікірэня паведаміў, што ўжо дома, а затрыманую разам з ім Таццяну Пячко з некамерцыйнае арганізацыі «Пазітыўны рух» у панядзелак будуць судзіць па адміністрацыйным артыкуле за няўзгодненае пікетаванне.