Заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб падтрымцы і салідарнасці з Праваабарончым цэнтрам «Вясна»
«Мы заклікаем праваабарончыя арганізацыі розных краін, іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці праявіць салідарнасць з беларускімі праваабаронцамі.

Мы звяртаемся да міжнародных органаў і арганізацый з просьбай неадкладна адрэагаваць на суровыя прысуды ў дачыненні да кіраўніцтва і сябраў ПЦ “Вясна”, даць ім сваю ацэнку, а таксама сістэмна і комплексна рэагаваць на бесперапынныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі».