Збіраюцца доказы злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму
Злачынствы ў Беларусі, якія ўчыніў рэжым Лукашэнкі ў адносінах да людзей, нязгодных з захопам улады дыктатарам, фіксуюцца Міжнародным камітэтам па расследаванню катаванняў. У ім працуюць 10 беларускіх грамадзян.

Каб тэрор супраць нязгодных з рэжымам не адышоў у нябыт, кажа прадстаўніца Міжнароднага камітэта па расследаванню катаванняў, менеджэрка па камунікацыйнай працы Кацярына:
– Мы збіраем сведчанні, дакументуем гісторыі людзей, якія сталі ахвярамі катаванняў. За гэты час мы задакументавалі 1700 і некалькі дзясяткаў гісторый. Усё гэта людзі, якія падпалі пад катаванні, сталі ахвярамі, Усе гэтыя гісторыя мы падрабязна занатоўваем, збіраем доказы, дакументы, фотаздымкі медычных даведак і судовых пастаноў.
Паводле Кацярыны, работа камітэтам вядзецца і будзе весціся далей для будучага суда над злачынцамі супраць свайго народа. Дарэчы, таксама збіраюцца звесткі і пра катаў, каб вінаватыя не пазбеглі пакаранняў.
Беларускае Радыё Рацыя