Zэт-патрыётаў з РФ пакаралі штрафамі
Кантрактнік расейскага войска ў Беларусі Аляксандр Быкаў і яго жонка, што прыехала праведаць мужа з Санкт-Пецярбурга, пакараны івацэвіцкай міліцыяй штрафамі ў 200 і 50 базавых велічынь за ваджэнне аўто ў нецвярозым стане і перадачу стырна суадносна.

Быкава пазбавілі правоў на 5 гадоў ваджэння:
– Непадпарадкаванне міліцыянтам, выклікаючыя паводзіны з адборнымі мацюкамі з боку расейцаў пры некалькіх сотнях жыхароў Івацэвічаў, сярод якіх былі дзеці, велікадушна дараваны беларускімі праваахоўнікамі. Не ў прыклад адносін да сваіх грамадзян.
Нагадаю, што 17 чэрвеня ў Івацэвічах былі затрыманы трое расейцаў – двое мужчын і жанчына, якія ехалі нецвярозымі на аўто з наклейкай Z на заднім шкле. Пры аказанні супраціўлення мужчын прыйшлося паваліць на зямлю і скруціць. Жанчыну забралі пад’ехаўшыя вайсковыя.
Беларускае Радыё Рацыя