Таксістка з Кобрыні дала адпор расейскім хуліганам
Пра здарэнне паведамляе афіцыйны Telegram-канал прэс-сакратара МУС Беларусі.
Ноччу 25 чэрвеня ў Кобрыньскую міліцыю патэлефанавала 41-гадовая таксістка з райцэнтра і паведаміла, што на яе напалі невядомыя мужчыны. Адзін з іх прыставіў нож да шыі жанчыны і пачаў пагражаць расправай. Тым не менш кіроўца не разгубілася: дала адпор невядомым і зламала нож.
Кажа начальнік аддзела Упраўлення крымінальнага вышуку УУС Берасцейскага аблвыканкаму Генадзь Новікаў:
– Супрацоўнікамі міліцыі Берасцейскай вобласці было ўстаноўлена, што на жанчыну напалі 26-гадовыя грамадзяне Расейскай Федэрацыі, адзін з якіх неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці ў тым ліку за ўгон транспартных сродкаў.
Абодвух падазраваных затрымалі ў райцэнтры Бяроза, пасля чаго змясцілі ў ізалятар для правядзення следчых дзеянняў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа t.me/pressmvd