Жонка і дачка арыштаванага журналіста Ігара Карнея з’ехалі ў Партугалію
Жонка і дачка арыштаванага журналіста Ігара Карнея з’ехалі ў Партугалію.

„Не маю ілюзій ці спадзяванняў на вяртанне, але ведаю, што хопіць сіл, каб зрабіць гэта месца пунктам зборкі нашай сям’і”, — напісала Інна Карней.
Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА. У чым канкрэтна абвінавачваюць журналіста — афіцыйна не паведамлялася. Паводле неафіцыйнай версіі — у супрацоўніцтве з інтэрнэт-рэсурсамі, прызнанымі ў Беларусі экстрэмісцкімі, піша „Народная Воля”.