Жонка палітвязня Ігара Лосіка Дар’я Лосік звольнілася з працы



Дар’я Лосік звольнілася з баранавіцкай паліклінікі. Пра гэта жонка палітвязня Ігара Лосіка і Чалавек года-2021 па версіі «НН» паведаміла ў сацсетках.

Дар’я напісала, што зрабіла гэта па сваёй ініцыятыве, не чакаючы, калі яе «папросяць», бо яна працавала эканамістам, і з бюджэтам, які вылучаўся на ўстановы. Таксама дзяўчына адзначае, толькі праз 18 месяцаў пасля затрымання яе мужа, калі яна прыйшла звальняцца, ёй прапанавалі хоць нейкую дапамогу.

Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года, падчас выбарчай кампаніі. Судзілі яго ў складзе «групы Сяргея Ціханоўскага». Ігара асудзілі на 15 гадоў зняволення.