Жонку забітага Андрэя Зельцэра перавялі з СІЗА ў «Навінкі»



Раней, 16 чэрвеня, палітзняволенай Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Улады абвінавацілі яе ў «саўдзеле ў забойстве» супрацоўніка КДБ.

Марыя Успенская

Удаву Андрэя Зельцэра судзілі як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне». Суд таксама спагнаў матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 100 тысяч рублёў на карысць пацярпелай жонкі загінулага сілавіка.