Жонцы Макея прапанавалі ўзначаліць Тэатр юнага гледача
Акторцы Веры Паляковай, жонцы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, прапанавалі ўзначаліць Тэатр юнага гледача. Аб гэтым яна паведаміла ў інтэрв’ю на першым канале Беларускага радыё.
Зараз у тэатры вакантная пасада дырэктара — мастацкага кіраўніка: у студзені быў звольнены Уладзімір Савіцкі. Жонка міністра замежных справаў выказалася і наконт беларускай мовы ў Тэатры юнага гледача. Вера Палякова ўжо анансавала, што спэктаклі ў тэатры будуць «не толькі на беларускай мове».