Журналіста Анатоля Букаса арыштавалі на 15 сутак



Былога галоўнага рэдактара газеты “Борисовские новости” Анатоля Букаса арыштавалі на 15 сутак.

8 жніўня затрымалі Анатоля Букаса і яго жонку — іх з машыны выцягнулі сілавікі. Пасля гэтага дома ў Букасаў прайшоў ператрус. Жонку Анатоля пазней вызвалілі, а яго пакінулі за кратамі да суда.

Як стала вядома @bajby, 10 жніўня над рэдактарам прайшоў суд у памяшканні Барысаўскага РАУС. На разгляд справы не пусцілі нават жонку журналіста. У выніку Анатоля арыштавалі на 15 сутак. Падчас затрымання ад сілавікоў гучалі абвінавачанні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў, таму, меркавана, яго судзілі па арт. 19.11 КаАП.

Беларускае Радыё Рацыя