Журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 дзён

Журналіста Сяргея Гардзіевіча, затрыманага пры вяртанні з Польшчы, арыштавалі на 15 сутак па артыкуле аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП), паведаміў “Медыязоне” знаёмы Сяргея.
Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы 14 верасня на мяжы Беларусі і Польшчы. Ноч ён правёў у ізалятары, пасля чаго яго адправілі ў Драгічын, дзе і адбыўся суд. Судзілі журналіста за рэпост 2020 года ў сацыяльных сетках.
Сяргей Гардзіевіч нядаўна выйшаў на волю, ён правёў 1,5 года ў калоніі за паведамленні ў вайберы. Яго абвінавацілі ў паклёпе, абразе Лукашэнкі і абразе прадстаўніка ўлады. Ён быў прызнаны палітычным вязнем.
Беларускае Радыё Рацыя