Журналісту Алегу Грузділовічу прысудзілі паўтара года калоніі
На паўтара года зняволення асуджаны беларускі журналіст Алег Грузділовіч. Такі прысуд агучыў суд Савецкага раёну Менску.
Следства і суд трактавалі журналісцкія рэпартажы ў прамым эфіры з мітынгаў пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 году як удзел у масавых беспрадках, кажа жонка зняволенага журналіста Мар’яна Груздзіловіч:
–Суддзя Шаціла Сяргей Пятровіч. Выносячы прысуд, слова ў слова паўтарыў тое, што казаў пракурор – паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. І палічыць тыя дні, якія ён ужо адбыў, дзень – за паўтара. Усё, што ў нас было канфіскавана, уся тэхніка і машына, пакуль знаходзяцца пад арыштам.
Таму відавочна абсурдныя, палітычна матываваныя абвінавачанне і прысуд – караць чалавека за працу і грамадскую пазіцыю, – кажа адзін з калегаў Алега Груздзіловіча.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org
