Жыхар Драгічына трапіў на „суткі” пасля размовы з супрацоўнікамі ваенкамата
Як піша „Драгічынскі веснік”, мужчыну затэлефанавалі і прапанавалі з’явіцца для „зверкі ўліковых даных”. Як паведамляла раней Міністэрства абароны, да канца года ўсе ваеннаабавязаныя мусяць прыйсці ў ваенкаматы і абнавіць інфармацыю пра сябе.
Размова мела для мужчыны нечаканыя вынікі. „Пасля таго, як прааналізавалі запіс размовы, было прынята рашэнне правесці адміністрацыйны працэс у дачыненні да гэтага грамадзяніна. Бо на выклік ваенкамата ён не адрэагаваў, звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікам праваахоўных органаў мужчына таксама аказаў непадпарадкаванне”, — кажа ваенны камісар Драгічынскага раёна Алег Андрашчук.
Мужчыну затрымалі. Яго звінавацілі ў абразе супрацоўнікаў ваенкамата і прысудзілі арышт на 5 сутак і штраф 480 рублёў.