Жыхара Баранавічаў асудзілі на 12 гадоў за падпал аўтамабіляў вайскоўцаў
Жыхара Баранавічаў асудзілі на 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым у акце тэрарызму, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Таксама яго прызналі вінаватым у незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў.
Паведамляецца, што 26 верасня 2020 года мужчына зрабіў у гаражы тры „кактэйлі Молатава”. Потым ён пайшоў да аўтастаянкі каля вайсковай часткі 7404, дзе падпаліў і кінуў іх на тэрыторыю стаянкі. Адзін з кінутых „кактэйляў” стукнуўся аб ветравое шкло аўтамабіля вайскоўцаў.