Жыхара Берасця на смерць уджалілі пчолы



Берасцейца, які прыехаў у Маларыцкі раён дапамагаць сыну на пчальніку, смяротна пакусалі пчолы.

Падчас працы яго некалькі разоў укусілі пчолы ў галаву і шыю. Берасцеец адчуў востры пякучы боль, а месцы ўкусаў пачырванелі і напухлі. У яго развіўся анафілактычны шок, выратаваць мужчыну не ўдалося, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Сваякі выклікалі хуткую, але выратаваць мужчыну так і не ўдалося.

Эксперты нагадалі, што пры ўкусе пчалы важна аказаць першую дапамогу: выдаліць джала і апрацаваць месца ўкусу антысептыкам або прамыць мылам для пазбягання інфікавання. Можна прыкласці да месца ўкусу лёд – ён зменшыць боль і часткова зніме пухліну. Неабходна піць больш вады – так яд хутчэй выйдзе з арганізма.

Беларускае Радыё Рацыя