Жыхара Мастоў будуць судзіць за жаданне паехаць ваяваць ва Украіну



29-гадовага жыхара Мастоў будуць судзіць за жаданне паехаць ваяваць ва Украіну. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, мужчына меў намер пакінуць Беларусь і далучыцца да палка Каліноўскага для прыняцця ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Падчас допыту жыхар райцэнтра расказаў следчаму пра тое, што ён сапраўды збіраўся ўдзельнічаць у баявых дзеяннях у складзе УСУ, рыхтаваўся да гэтага, рабіў усё абдумана і мэтанакіравана. Цяпер мужчыне пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі – паведамляе ПЦ „Вясна”.