Жыхара Мазыра, якога дэпартавалі з РФ, будуць судзіць за абразу Лукашэнкі



У судзе Мазырскага раёна на 2 сакавіка прызначаны разгляд крымінальнай справы 41-гадовага Станіслава Ільіна, якога абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК.

Станіслава затрымалі восенню мінулага года ў адным з гатэляў Масквы, пасля таго, як ён, спрабуючы пазбегнуць крымінальнага пераследу, вырашыў згубіцца ў Расеі. Аднак 14 лістапада ў гатэль прыйшла паліцыя і Ільіна затрымалі. Неўзабаве яго дэпартавалі ў Беларусь.

Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Анатоль Стрэльчанка, піша „Палеская Вясна”.