Жыхара Менска асудзілі на 7 гадоў калоніі за адміністраванне ТГ-канала і чата мікрараёна



Палітзняволенага менчука Яўгена Верхаводкіна абвінавацілі ў адміністраванні Telegram-канала «Чыжоўка”. Гэты канал прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» летась у снежні.

27 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе на 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 34-гадовага палітзняволенага менчука Яўгена Верхаводкіна, паведамляе Праваабарончы Цэнтр “Вясна”.

Яўгена абвінавацілі ў тым, што ён, адмініструючы канал, заклікаў выходзіць беларусаў на акцыі пратэсту, рэдагаваў пасты, пасля якіх нібыта на заводах былі страйкі, і ў іншых дзеяннях. Таксама яго прызналі вінаватым і ў «закліку да санкцый».

Прысуд вынесла  Анжэла Кацюкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя