Жыхару Астраўца прысудзілі 2 гады „хіміі” за абразу афіцэра ўнутраных войскаў
У судзе Астравецкага раёна 11 кастрычніка вынеслі прысуд Максіму Палянскаму. Яго судзілі паводле артыкула – „абраза прадстаўніка ўлады”. Справу разглядаў суддзі Дзмітрый Багдановіч, паведамляе Праваабарончы Цэнтр „Вясна”. Максіма Палянскага затрымалі сёлета ў чэрвені, пасля чаго ў яго дома правялі вобшук і канфіскавалі мабільны тэлефон.

Максіма абвінавацілі ў абразе намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Хазалбека Атабекава. 11 кастрычніка суддзя пакараў Максіма 2 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (хімія).