Жыхары Берасцейшчыны адчуваюць большую прысутнасць расейскіх вайскоўцаў



Жыхары Берасцейшчыны, асабліва ўсходніх раёнаў вобласці, Лунінецкага, Пінскага і Столінскага, паведамляюць у сацыяльных сетках, што ў апошнія дні прысутнасць расейскіх вайскоўцаў стала больш адчувальнай. Людзі актыўна абмяркоўваюць іх знаходжанне, дзе давялося сутыкнуцца.

Па словах праваабаронцы з Пінска Алеся Рамановіча, тэма Украіны для жыхароў памежжа была і ёсць нумарам адзін, толькі што знізіўся эмацыйны фон:

Першы шок ужо прайшоў, ужо колькі месяцаў ідзе вайна, колькі месяцаў гэта ўсё адбываецца, людзі ўжо больш звыклі да гэтага. Тэма ўсё ж такі людзей цікавіць, людзі абмякоўваюць. Канешне, людзі незадаволеныя сітуацыяй. Гэтыя жахі вайны – да гэтага прызвычаіцца, я думаю, што немагчыма. Гэта стала нашай абыдзеннасцю.

Жыхары Лунінеччыны між іншага паведамляюць, што для расейскіх вайскоўцаў актыўна рамантуюць казармы побач з вайсковым аэрадромам ды кватаруюць па інтэрнатах.

Беларускае Радыё Рацыя