Жыхары Пінску падзяліліся думкамі наконт вайны ва Украіне
Шэсць месяцаў вайны ва Украіне. Расея заняла 20% тэрыторыі на ўсходзе Украіны, буйных гарадоў толькі два: Херсон і Марыупаль. Па папярэдніх дадзеных Кіева у ходзе расейскай агрэсіі загінула 5587 чалавек з якіх 374 дзяцей. Не канчатковая лічба нанесянай шкоды ў выніку баявых дзеянняў складае каля 113,5 мільярдаў даляраў.

Па выніку паўгоддзя нашае радыё пацікавілася ў жыхароў Пінска, хто на іх думку вінаваты і каму трэба гэтая вайна:
– Плачу, таму што пакутуюць простыя людзі, вы разумееце, вось у чым справа! Мабыць так заўсёды, спрадвеку – простыя людзі пакутуюць. Хто тут мае рацыю, а хто вінаваты? Мусіць кіраўнікі, больш ніхто.
Зараз асаблівая ўвага засяроджана на сітуацыю вакол Запарожскай АЭС. Аварыя, у выніку баявых дзеянняў, можа прывесці да найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы. Станцыю з сакавіка кантралююць расейскія вайскоўцы.
Беларускае Радыё Рацыя