Зіма мала што змяніла ў жыцці Кіева
Транспарт рэгулюецца нават без светлафораў, крамы і кафэ працягваюць сваю працу, і самае галоўнае – ў дамах цёпла. Зіма мала што змяніла ў жыцці Кіева.

Пра гэта распавёў кіраўнік праўлення арганізацыі «Центр Стратегічних Досліджень» Павел Жаўнірэнка. Большую частку часу ён знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы, – распавёў сам суразмоўца:
– Калі абстрэл Кіева, бывае, што гасне свет, адключаецца вада, але нічога. Мы бачым, што расейцы паскудныя, як у нас тут жартуюць. Але ў тым жарце толькі доля жарту. Былі часы, што не было святла. Мяне ўразіла самаарганізацыя кіроўцаў, калі няма ні рэгуліроўшчыкаў і святлафоры не працуюць, тым не менш адбываецца самаарганізацыя людзей.
Павел Жаўнірэнка дадаў, што ні прылёт ракет, ні адключэнне электрычнасці ніякім чынам не паўплываюць на баявы дух украінцаў. Яны гатовыя да любога развіцця падзеяў і вераць, што перамога так ці інакш прыйдзе.
Беларускае Радыё Рацыя