Зміцер Галко: Херсон ніколі не стане «другім Марыўпалем»!
У апошні дзень лістапада расейскія вайскоўцы зноў абстралялі Херсон, у выніку чаго адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін атрымаў раненні.

Падчас анлайн-сустрэчы «Пераехаўшыя» беларускі журналіст Зміцер Галко, які жыве ў Херсоне, запэўніў, што горад не паўторыць лёс Марыўпаля:
– На шчасце, некалькіх фактараў няма, яны адсутныя. Гэта асада ў першую чаргу, бо Марыўпаль знаходзіўся ў асадзе – не было ўжо як ні заехаць туды, ні выехаць адтуль. Другі фактар – там было неабмежаванае выкарыстанне авіяцыі. Авіябомбаў тут у Херсоне няма і не будзе. Сюды ўжо наўрад ці авіяцыя заляціць. Сюды не б’юць балістычнымі ракетамі.
Акурат паўгады таму скончылася аблога Марыўпаля – аднаго з галоўных сімвалаў гэтай вайны. Па ацэнках экспертаў, калісьці ажыўлены горад-порт падчас знаходжання пад кантролем Расеі стаў нагадваць вялізарныя могілкі, а большасць жытла была знішчана.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя