Зміцер Піменаў: Прэмія Алесю Бяляцкаму – гэта прэмія кожнаму беларусу, які не хоча быць рабом



«Прэмія Алесю Бяляцкаму – гэта прэмія кожнаму беларусу, які не хоча быць рабом» – так, з нагоды ўручэння Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму, лічыць актывіст беларускай дыяспары ў Бельгіі – Зміцер Піменаў. Сваім меркаваннем ён падзяліўся з нашым радыё:

Сёння ўвесь беларускі народ знаходзіцца за кратамі, знаходзіцца пад акупацыяй. І на сённяшні дзень прэмія Алесю Бяляцкаму – гэта прэмія кожнаму беларусу, які не хоча быць рабом, які змагаецца за свае правы, які хоча быць чалавекам, такім, якім яго стварыў Бог. На сённяшні дзень жыхары Беларусі, якія знаходзяцца пад акупацыяй, маюць толькі адно права – гэта права не мець ніякага права.

Таксама Зміцер Піменаў адзначыў прамову жонкі нобелеўскага лаўрэата Наталлі Пінчук. Асабліва тое, што з высокай трыбуны на ўвесь свет гучала наша беларуская мова.

Беларускае Радыё Рацыя