Зміцер Салаўёў: Нобелеўская прэмія міру засведчыла, што беларускае грамадства не зламалася



Грамадскі актывіст з Магілёва, сябра Сойма партыі БНФ і супрацоўнік інфармацыйнага партала 6tv.by – Зміцер Салаўёў лічыць, што Нобелеўская прэмія міру, лаўрэатам якой стаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, – гэта пацверджанне таго, што беларускае грамадства не зламалася і большасць беларусаў прагнуць мірных перамен у краіне.

Нобелеўская прэмія для любога грамадства азначае – прызнанне грамадства. Але тут Нобелеўская прэмія міру дадзена менавіта за тое, што Беларусь не зламалася, Беларусь прагне выконваць сусветныя законы, прагне выконваць правы чалавека і, як мы бачым з падзеяў, гэтага прагне большасць насельніцтва, і зараз мы бачым, што цалкам таталітарная дыктатарская дзяржава не мая права існаваць.

На думку актывіста, важна, што сусветнае грамадства бачыць гэта і ўсведамляе ўвесь той тэрор і беззаконне, якое апанавала Беларусь. І Нобелеўская прэмія міру Алесю Бяляцкаму таму пацверджанне.

Беларускае Радыё Рацыя