Зміцер Семчанка не выйшаў на волю пасля 15 сутак



Зміцер Семчанка не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, у панядзелак яго чакае новы суд
Пра гэта паведаміла жонка Дзмітрыя ў Інстаграме.

Былога тэлевядоўца і экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула на АНТ Дзмітрыя Сямчанку разам з жонкай Юліяй затрымалі 15 верасня ў Менску. Юлію пазней адпусцілі, а Дзмітрыя пакінулі за кратамі ды суда.

Праз дзень мужчыну арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), а Юліі прызначылі штраф у памеры 960 рублёў (30 базавых велічыняў) за рэпосты з экстрэмісцкіх каналаў.