Зноў судзяць Уладзіміра Гундара



У Ленінскім судзе Гародні пачаўся новы судовы працэс па справе палітвязня, інваліда 2 групы без нагі Уладзіміра Гундара.

Яго абвінавачваюць у абразе пракурора Людмілы Герасіменкі. Менавіта яна ўдзельнічала ў судовым працэсе па так званай справе Аўтуховіча. Справу вядзе гарадзенская суддзя Алена Пятрова, добра вядомая гараджанам па жорсткіх прысудах для палітычных.

Кажа жонка палітвязня Алена:

– Дзякуй Богу, хоць адкрыты быў суд. Я чакала, што нас толькі ўпусцяць і зноў выганяць. Гэта абраза пракурора. Яна напісала толькі, што яе абразілі словы, якія выказаў Уладзімір Тадэвушавіч, але ж словы самі не называюцца. Потым паспрабавалі правесці допыт Валодзі, але ён адмовіўся ад усялякіх паказанняў. Сказаў, што ён не лічыць сябе вінаватым, таму гаварыць яму няма пра што з імі.

Паводле Алены Гундар, суд яшчэ працягнецца. На гэты працэс будуць паўторна выкліканыя сведкі. Але судовае рашэнне будзе аб´яўлена толькі пасля разгляду апеляцыйнай скаргі па асноўным прысудзе па „справе Аўтуховіча” – 18 гадоў калоніі строгага рэжыму.  Пакаранне за абразу службовай асобы да трох гадоў зняволення. Але яно наўрад ці паўздзейнічае на асноўны тэрмін.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя