У Смаргоні затрымалі групу людзей



Пазней высветлілася, што Рамуальд Улан дома, а ў праўладным тэлеграм-канале паказвалі старое, ранейшае відэа.

***

У праўладным тэлеграм-канале з’явілася відэа са смаргонскім актывістам Рамуальдам Уланам, які толькі на мінулым тыдні вызваліўся са зняволення па амністыі. У відэа Рамуальд кажа, што быў затрыманы за тое, што захоўваў на тэлефоне матэрыялы з «экстрэмісцкай» сімволікай, піша «Вясна».

Рамуальд Улан – былы кіраўнік і галоўны рэдактар ​​«Новай газеты Смаргоні». У 2021 годзе ён быў засуджаны на 2,5 года «хіміі» па справе аб паклёпе ў дачыненні да міліцыянераў (ст. 188 УК).

Акрамя Улана, таксама было затрымана яшчэ 5 чалавек, сярод якіх яшчэ адзін былы палітвязень — Дзмітрый Паўтарак.