Звальненні ў Беларусі паводле спісаў КДБ
З розных куткоў Беларусі прыходзяць паведамленні пра масавыя звальненні людзей “за палітыку”. Прычым цяпер прычынай страты працы ня толькі народны артыкул “24.23”, але і подпісы за апазіцыйных кандыдатаў на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, удзел у назіранні, выказванне на працы сваёй пазіцыі. Як паведамляюць чытачы „Свабоды”, цяпер адбываюцца звальненні людзей:
– у Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя;
– на прадпрыемствах Нясвіжскага раёну;
– на прадпрыемстве і раённых філіялах “Гомель-энерга”;
– у філармоніях, музеях, тэатрах і галерэях у Менску і рэгіёнах;
– на прадпрыемствах і арганізацыях Кармянскага раёна;
– у гарадской бальніцы Мазыра;
– на дзяржаўных прадпрыемствах і ў арганізацыях у Хойніках.