Звыш 1000 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень Ігар Лосік



Звыш 1000 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Ігар Лосік.

Блогер быў абвінавачаны па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – гэта частка 1 артыкула 293 або Арганізацыя масавых беспарадкаў і артыкул 130 або Распальванне варожасці ці варажнечы.

Палітвязню Ігару Лосіку прысуджана 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў так званым спісе тэрарыстаў.

Блогер быў затрыманы ў жніўні 2020 года. Спачатку ўтрымліваўся ў ІЧУ ў Менску, потым у СІЗА №1, а пасля быў пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна. Пасля прад’яўлення абвінавачвання па „падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках” ён аб’явіў галадоўку.

У снежні 2021 года быў аб’яўлены прысуд па двух артыкулах крымінальнага кодэксу. У чэрвені 2022 года палітвязень пераведзены ў папраўчую калонію №1. А ў кастрычніку 2022 года была таксама затрыманая жонка Ігара Лосіка — Дар’я Лосік.

Беларускае Радыё Рацыя