Звыш 300 дзён за кратамі



У чаканні прысуду звыш 300 дзён за кратамі знаходзіцца гомельскі валанцёр, палітвязень Ілля Міронаў.

Затрыманы за распальванне варожасці і абразу прадстаўніка ўлады, распавяла яго маці Валянціна Міронава:

– Як ні дзіўна, такі сумны юбілей быў 30 чысла, як ён утрымліваецца ў СІЗА. Па якой справе, нават цяжка сказаць. Увесь гэты час следчыя з ім не вядуць працу, проста знаходзіцца. Аднойчы ён ужо сам напісаў заяву, каб прыйшоў следчы. Ён прыйшоў з такім незадаволеным выглядам: а што вы хацелі… Карацей, ніякай справы так і не атрымалася.

Палітвязень Ілля Міронаў напісаў звыш 2,5 тысяч лістоў палітвязням. І нават за кратамі па магчымасці ён працягвае займацца такой справай. Напісаць ліст ці адправіць да яго паштоўку можна ў СІЗА №3.

Беларускае Радыё Рацыя